Сэрвіс Say.by дазваляе карыстальнiкам не толькi знайсцi беларускамоўныя месцы побач, але і атрымаць “скідку за мову” на розныя тавары і паслугі. Аб тым, як працуе праект, расказаў dev.by яго стваральнiк Аляксандр Шастаковiч.
Як кажа Аляксандр, на стварэнне такога праекта яго натхніла ініцыятыва “А-100”. Кампанія перайшла на мову i пачала абслугоўваць на запраўках па-беларуску. Так з’явілася ідэя аб’яднаць на адным сайце ўсе прадпрыемствы з жывой беларускай мовай.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/03_march/25_16953/1.png)
Аляксандр тлумачыць, што для многiх аматараў роднай мовы гэта выдатны спосаб знайсцi месца, дзе можна размаўляць па-беларуску. На яго думку, на мове пачаць гаварыць лягчэй, калі ведаеш, што ў нейкім месцы цябе дакладна могуць абслужыць па-беларуску.
Акрамя таго, праект мае і мабiльную праграму на Ionic framework пад iOS ды Android. У ёй ёсць не толькі мiнi-размоўнiкi, але і навiгацыя праз Google Maps – можна не толькi знайсцi паблiзу месца, дзе размаўляюць па-беларуску, але i даведацца, як да яго дабрацца.
А яшчэ ў Say.by ёсць Facebook-суполка, дзе пра ўсё цікавае, звязанае з беларускай мовай, можна даведацца першым. Напрыклад, аб новых скідках i акцыях: некаторыя прадпрыемствы даюць “скідку за мову” тым, хто звяртаецца да іх па-беларуску.