CityDog.io
01.08.2022

Беларусак Варшавы запрашаюць на сустрэчу «Жанчыны разам». Вось дзе і калі

Беларусак Варшавы запрашаюць на сустрэчу «Жанчыны разам». Вось дзе і калі
У сераду, 3 жніўня, у Варшаве адбудзецца чацвёртая і фінальная сустрэча з новага цыкла «Жанчыны разам» – «Прырода эмоцый». Удзел бясплатны, але неабходна рэгістрацыя.

У сераду, 3 жніўня, у Варшаве адбудзецца чацвёртая і фінальная сустрэча з новага цыкла «Жанчыны разам» – «Прырода эмоцый». Удзел бясплатны, але неабходна рэгістрацыя.

Навошта гэтыя сустрэчы?

«Апошняя сустрэча цыкла дапаможа нам заўважыць змены і прыроду эмоцый. Мы зможам пачаць развітвацца з таксічнымі перажываннямі, якія больш нам не патрэбны. Прымаць сябе са сваім настроем і эмоцыямі ў няўстойлівым свеце дапамогуць практыкаванні і ўзаемная падтрымка», – абяцаюць арганізатары.

Кожная сустрэча – гэта група падтрымкі для беларусак, якія пражываюць у Польшчы. Гэта жаночае кола ўзаемадапамогі, цёплых зносін і магчымасці падзяліцца досведам жыцця ў новай краіне.

Што будзе на мерапрыемстве?

Сустрэчы прадугледжваюць знаёмства, інфармацыю, звязаную з агульнай тэмай сустрэчы, і індывідуальныя ці сумесныя практыкаванні, якія дапамогуць лепш даведацца пра сябе і знайсці новыя спосабы рэагавання і адаптацыі.

На перапынку заўсёды ёсць магчымасць выпіць гарбаты ці кавы і пагутарыць за межамі круга.

А хто выступае мадэратарам?

Марта Скугарава (псіхатэрапеўтка і мадэратарка сустрэч) і Кацярына Кузіна (інструктарка ёгі) забяспечаць далікатную і бяспечную атмасферу, падрыхтуюць практыкаванні і правядуць праз працэс эмацыянальнай дэтаксікацыі.

Як трапіць на сустрэчу?

Каб прыняць удзел у сустрэчах для жанчын, неабходна запоўніць анкету (колькасць месцаў абмежавана). З удзельніцамі скантактуюцца праз e-mail, таму трэба правяраць нават спам.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 3 жніўня, у 18:00 па адрасе: ul. Kryniczna, 6.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться