Праваабаронцы паведамілі пра затрыманне Паліны Зыль – вядомай мазырскай блогеркі і актывісткі. Яна была арыштавана сілавікамі пасля некалькіх гадоў жыцця ў падполлі. Разам з ёй затрымалі і яе хлопца Максіма Шуканава.
Вядома, што Зыль абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і датычнасці да «экстрэмісцкага фарміравання». Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА і чакае суда. Разам з ёй быў затрыманы і Максім Шуканаў. Інфармацыі пра яго вызваленне няма; верагодна, ён таксама знаходзіцца ў СІЗА.
Акрамя таго, праваабаронцы паведамілі, што пасля пратэстаў 2020 года Паліна Зыль сутыкнулася з рэпрэсіямі і трапіла на «суткі». Пасля гэтага яна знікла з публічнай прасторы, але не пакінула Беларусь. Яе разам з Максімам Шуканавым абвясцілі ў вышук.
Некалькі гадоў пара ўхілялася ад кантактаў з уладамі і паспяхова хавалася. Але пасля арышту бацькі Максіма, які працаваў на Мазырскім НПЗ, у хлопца ўзніклі праблемы са здароўем. У выніку яму спатрэбілася медыцынская дапамога, што і прывяло да іх затрымання.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу. Падрабязнасці тут.