Беларуская майстрыха з нікам Marysja Los публікуе ў Threads свае тэкстыльныя працы: вышываныя рукавіцы з птушкамі і расліннымі матывамі. Некаторыя з яе вырабаў набіраюць у сацсетцы да 7000 лайкаў і сотні захопленых каментарыяў.
У апісанні свайго акаўнта яна піша: «Ювелірны тэкстыль – вышываю ўсё, прафесійная мастачка, дызайнерка, мастацтвазнаўца. Можна на замову. Адпраўляю поштай».
Сярод прац, якія яна паказвае, – вязаныя рукавіцы з аб’ёмнай вышыўкай. Часта гэта выявы сінічак на галінках з кветкамі. Майстрыха выкарыстоўвае воўну, бавоўну, бісер, паеткі і сутаж. У адным з пастоў яна пазначыла, што пара рукавіц каштуе 230 руб.
У яе можна ўбачыць розныя варыяцыі: светла-блакітныя, шэрыя, бэжавыя і фіялетавыя рукавіцы з дэталёвай вышыўкай птушак. На асобных фота паказаны і працэс: гатовыя элементы з бісеру і нітак перад тым, як іх замацуюць на вырабе.


Вышываныя рукавічкі. Склад – воўна, бавоўна, залаты сутаж, бісер, паеткі. Кошт – 230 руб. Фота: @marysjalos, Threads.com.
Судзячы па колькасці рэакцый, аўтарскія рукавіцы выклікаюць вялікую цікавасць у карыстальнікаў. Адзін з пастоў з сінічкамі сабраў больш за 6000 лайкаў і сотні каментарыяў, у іншых – некалькі тысяч лайкаў.
«Ну слушайте! Наконец я вижу действительно адекватную цену за такую красоту!» – напісала nadeyachernova.
«Ваши рукавички просто чудесные! Сколько труда вложено. Шедевр», – лічыць nikitamarinay.
«Шикарные варежки. Произведение искусства! Как же богаты талантами земли наши!» – пракаментавала inna_defectolog_psiholog.
«Золотые волшебные трудолюбивые ручки у вас! Очень красиво создали варежки! Сколько петелек! И каждая согрета вашей душой, мыслью!» – напісала natalygrieco.
«Боже, какой у вас талант», – кажа alenka_lavrik24.
Раней CityDog.io расказваў пра карыстальніка з нікам iriskin.ecolab, які шые аксесуары з абрэзкаў батутнай сеткі. У сацсетках беларус паказваў некалькі варыянтаў сумак, якія робіць сваімі рукамі, а таксама працэс стварэння мініяцюрных люстэркаў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















