Новости За день
CityDog.io

Прымяраць на сябе макіяж можна будзе і на YouTube. Як?

Прымяраць на сябе макіяж можна будзе і на YouTube. Як?
Відеэаўрокі па макіяжы і агляды касметыкі – адны з самых папулярных ролікаў на YouTube, таму ў кампаніі падумалі, што нядрэнна было б зрабіць праграму з дапоўненай рэальнасцю (AR Beauty Try-On), каб “прымяраць” макіяж на сябе падчас прагляду. І зрабілі, піша Techcrunch.

Калі новая фішка стане даступнай, у верхняй частцы экрана будзе ісці ролік, а ў ніжняй – трансляцыя з вашай франтальнай камеры з доступам да палітры колераў. Напрыклад, з новымі адценнямі памады, якія можна будзе прымерыць на свой твар у праграме.

Пакуль што новая функцыя знаходзіцца на самай ранняй стадыі тэсціравання. YouTube ужо тэсціраваў яе з некалькімі буйнымі касметычнымі брэндамі. Таксама кажуць, што 30% карыстальнікаў актывавалі функцыю ў праграме YouTube для iOS, калі яна была даступнай. У сярэднім людзі трацілі па 80 секунд на прымерку адценняў памады ў праграме.

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter