Беларусам у Варшаве раскажуць, як ствараць малюнкі з нейрасеткай

Беларусам у Варшаве раскажуць, як ствараць малюнкі з нейрасеткай
У чацвер, 27 красавіка, у Варшаве пройдзе воркшоп па новых тэхналогіях для мастакоў. Уваход вольны, трэба толькі зарэгістравацца.

У чацвер, 27 красавіка, у Варшаве пройдзе воркшоп па новых тэхналогіях для мастакоў. Уваход вольны, трэба толькі зарэгістравацца.

Праект Augmentika працягвае серыю воркшопаў па новых тэхналогіях для мастакоў.

На майстар-класе раскажуць, як выкарыстоўваць папулярныя нейрасеткі, такія як Midjourney i Stable Diffusion, для генерацыі малюнкаў. Растлумачаць, як правільна скласці промпт і атрымаць якасны вынік, а не карцінку-галюцынацыю.

Для ўдзелу не патрабуюцца веды тэхналогій ці праграмавання.

Для каго: мастакі, творцы, арт-даследчыкі і іншыя.

Калі: 27 красавіка, 18:00.

Дзе: Музей вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11).

Лектары:

  • Сяргей Келер – прафесійны інжынер-праграміст, менеджар па прадуктах, заснавальнік кампаніі Gosu.team, які мае багаты досвед працы з нейрасеткамі.
  • Глеб Бурнашаў – мастак, фатограф, перформер, якi стварае працы на вострыя сацыяльныя тэмы i працуе з відэа, інсталяцыямі і генератыўным мастацтвам.

Спасылка на рэгістрацыю.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

поделиться