Новости За день
CityDog.io

Калі будзеце ў Варшаве ў выхадныя – вось цікавае мерапрыемства

Калі будзеце ў Варшаве ў выхадныя – вось цікавае мерапрыемства
У суботу, 22 красавіка, адбудзецца літаратурная панэль ад «ІнБелКульта 2.0» у межах падрыхтоўкі да Першага кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі. Мадэратар – выдавец Андрэй Янушкевіч.

У суботу, 22 красавіка, адбудзецца літаратурная панэль ад «ІнБелКульта 2.0» у межах падрыхтоўкі да Першага кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі. Мадэратар – выдавец Андрэй Янушкевіч.

На літаратурную панэль ад «ІнБелКульта 2.0» (аб’яднанне беларускіх дзеячаў культуры, якія апынуліся ў эміграцыі) запрашаюць паэтаў і пісьменнікаў, выдаўцоў, перакладчыкаў, рэдактараў, крытыкаў, стваральнікаў аўдыякніг, камп’ютарных гульняў на базе літаратурных твораў і проста чытачоў – усіх, хто неабыякавы да беларускай культуры.

Кожнаму будзе прапанавана расказаць пра сябе і сваю справу, падзяліцца набалелым, сваім досведам ці расказаць гісторыю свайго поспеху.

На сустрэчы плануецца вызначыць найбольш важныя пытанні, якія варта абмеркаваць на Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі.

Калі: 22 красавіка ў 15:00.

Дзе: «Дом спатканняў з гісторыяй» (Karowa, 20).

Мадэратар літаратурнай панэлі – Андрэй Янушкевіч.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter