У чацвер, 6 ліпеня, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыецца выстава пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу». На ёй вы зможаце ўбачыць унікальныя кадры з цікавай гісторыяй.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў 17:00. Экспазіцыя будзе прысвечана вуліцы Нямізе і яе ваколіцам і арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.
Ідэя стварэння гэтай выставы з’явілася дзякуючы дзіўнаму выпадку: супрацоўніца Музея гісторыі горада Мінска Яўгенія Стальмахова знайшла каля свайго пад’езда выкінутыя суседзямі фотастужкі. Гэта быў цэлы сямейны архіў, і, відаць, аўтар фатаграфій працаваў у інстытуце «Белпрампраект», бо сярод здымкаў было нямала кадраў, на якіх зафіксаваны нефармальныя будні інжынераў.
Але яшчэ больш супрацоўнікаў музея зацікавілі рэдкія віды старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы. Кадры былі алічбаваны, месцы фотаздымкаў вызначаны. Цяпер іх можна будзе ўбачыць на выставе.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Facebook-старонка музея.