У гэту пятніцу, 6 верасня, у арт-прасторы Dzivne пройдзе выстава новых прац мастачкі і музыканткі Насты Рыдлеўскай.
Серыя прац пад назвай L’arrache-coeur (Сэрцадзер) – гэта асабістая рэфлексія мастачкі над сутнасцю чалавека ва ўмовах разбурэння сэнсу ў раз’яднаным свеце.
Анастасія Рыдлеўская – беларуская шматпрофільная мастачка, якая ў сваіх працах злучае паганскую міфалогію з сучаснымі тэмамі. У творчасці Насты спалучаюцца выяўленчае мастацтва, графіка, інсталяцыя, тэкст, музыка, фатаграфія і відэаарт.
Калі: 6 верасня (пятніца), 20:00.
Дзе: Гданьск, Dzivne (Łąkowa, 16).
Уваход вольны.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.