У пятніцу, 19 мая, у варшаўскай галерэі НОS адкрыецца выстава Рамана Камінскага Past Garden, куратарка – Вольга Мжэльская.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/05_may/19_32512/past-garden-BY-sq.jpg)
На выставе Past Garden прадстаўлены творы беларускага мастака Рамана Камінскага, аўтара вядомай карціны з мінскага бара «Свободы, 4», на якой намалявана дзяўчына на жоўтым фоне.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/05_may/19_32512/21.03.13.20.16-1615666667.1572-88861385.jpg)
Что почитать по теме: Успомніць, як выглядае карціна, можна тут
Як і многія беларусы, Раман перажыў двайную эміграцыю. І асабістую трагедыю – страту маці, на пахаванні якой ён не здолеў прысутнічаць з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Калі перафразаваць словы мастака, збор твораў Past Garden – яго пошук і спроба пазбегнуць уласнага болю. У працэсе мастацтва стала для яго тэрапеўтычным рытуалам.
Калі: 19 мая, 19:00–22:00.
Дзе: HOS gallery (ul. Dzielna, 5).
Куратарка: Вольга Мжэльская.
Каардынатарка: Катажына Піскош.
Суправаджальныя мерапрыемствы:
- 20 мая,16:00 – сустрэча з мастаком і куратаркай;
- 27 мая,15:00 – куратарская экскурсія.
Выстава працягнецца да 10 чэрвеня.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Okolo.by