Знайшлі культурныя планы на суботу для тых, хто будзе ў Варшаве

Знайшлі культурныя планы на суботу для тых, хто будзе ў Варшаве
У суботу, 22 ліпеня, адкрываецца выстава татальнай інсталяцыі беларускага мастака Ігара Цішына «Ад краю да краю» ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі. Куратарка праекта – Вольга Мжэльская.

У суботу, 22 ліпеня, адкрываецца выстава татальнай інсталяцыі беларускага мастака Ігара Цішына «Ад краю да краю» ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі. Куратарка праекта – Вольга Мжэльская.

«Ад краю да краю» – гэта адначасова праект пра тэрыторыю, якая ўвесь час мяняе свае абрысы, і пра спробу вымераць памеры і глыбіню пакутаў, што выпалі на долю чалавека, які жыве на гэтых землях.

У прасторы інсталяцыі можна будзе пабачыць арыгінальныя працы і рэпрадукцыі сучасных беларускіх артыстаў і артыстак (Аляксандр Адамаў, Міхаіл Гулін, Таша Кацуба і Антаніна Слабодчыкава). А таксама прысвячэнне ўнутры інсталяцыі палітвязню – мастаку Алесю Пушкіну, які быў асуджаны на 5 гадоў за створаны ім твор мастацтва, а ў ліпені гэтага года пайшоў з жыцця ў зняволенні ў выніку браку аказання своечасовай медыцынскай дапамогі.

Ігар Цішын – беларускі мастак, які з 1999 года жыве ў Бруселі. У сваіх працах даследуе гістарычнае мінулае і яго ўплыў на сучаснае палітычнае і культурнае жыццё постсавецкіх тэрыторый. Удзельнік Венецыянскай біенале (2005). Працуючы з жывапісам, графікай, аб’ектамі, ён стварае з іх татальныя інсталяцыі.

Выстава працягнецца з 22 ліпеня па 20 жніўня, адкрыццё – 22 ліпеня ў 18:00.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться