Беларусаў у Варшаве клічуць на выставу мастака той самай карціны са «Свободы, 4»

Беларусаў у Варшаве клічуць на выставу мастака той самай карціны са «Свободы, 4»
У пятніцу, 19 мая, у варшаўскай галерэі НОS адкрыецца выстава Рамана Камінскага Past Garden, куратарка – Вольга Мжэльская.

У пятніцу, 19 мая, у варшаўскай галерэі НОS адкрыецца выстава Рамана Камінскага Past Garden, куратарка – Вольга Мжэльская.

На выставе Past Garden прадстаўлены творы беларускага мастака Рамана Камінскага, аўтара вядомай карціны з мінскага бара «Свободы, 4», на якой намалявана дзяўчына на жоўтым фоне.

Як і многія беларусы, Раман перажыў двайную эміграцыю. І асабістую трагедыю – страту маці, на пахаванні якой ён не здолеў прысутнічаць з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Калі перафразаваць словы мастака, збор твораў Past Garden – яго пошук і спроба пазбегнуць уласнага болю. У працэсе мастацтва стала для яго тэрапеўтычным рытуалам.

Калі: 19 мая, 19:00–22:00.

Дзе: HOS gallery (ul. Dzielna, 5).

Куратарка: Вольга Мжэльская.

Каардынатарка: Катажына Піскош.

Суправаджальныя мерапрыемствы:

  • 20 мая,16:00 – сустрэча з мастаком і куратаркай;
  • 27 мая,15:00 – куратарская экскурсія.

Выстава працягнецца да 10 чэрвеня.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фото: Okolo.by

#Беларусь #Варшава
поделиться