У чацвер, 10 жніўня, у Палацы мастацтва (Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы Марыі Сыракваш «ПРА RADZIMA». Мастачка ў сваіх работах выкарыстоўвае элементы стрыт-арту і кантрастныя колеравыя спалучэнні.
«ПРА RADZIMA» – праект, які прысвечаны гістарычным караням і вытокам мінулага.
«Гэта адносіны аўтара да роднай зямлі, якія насычаны ўспамінамі пра шматлікія падарожжы, пра ўражанне і стаўленне да вобраза Беларусі, фарміраванне асабістага генетычнага кода», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Марыя Сыракваш у сваіх працах сінтэзуе архетыпічныя вобразы з сучаснымі падыходамі ў мастацтве, выкарыстоўвае элементы стрыт-арту і кантрастныя колеравыя спалучэнні, выходзячы ў вялікія памеры. Аўтарка праз прадметы традыцыйнай беларускай культуры з дапамогай метафар паказвае нам яе адметнасць і адначасова яе разбурэнне.
Дзе: Палац мастацтва, #ZAL2.
Калі: 10 жніўня (чацвер), 19:00.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.