Новости За день
CityDog.io

Беларускія брэнды выпусцілі навагоднюю калабарацыю з легендарнай фразай з рэкламы

Беларускія брэнды выпусцілі навагоднюю калабарацыю з легендарнай фразай з рэкламы
Беларускі брэнд адзення LSTR і касметычны брэнд MODUM прадставілі сумесную калекцыю. На футболках – знаёмы ўсім беларусам радок з навагодняй рэкламы MODUM, якую шмат гадоў круцілі па тэлевізары.

Беларускі брэнд адзення LSTR і касметычны брэнд MODUM прадставілі сумесную калекцыю. На футболках – знаёмы ўсім беларусам радок з навагодняй рэкламы MODUM, якую шмат гадоў круцілі па тэлевізары.

Беларускі брэнд адзення LSTR учора, 20 лістапада, аб’явіў пра калабарацыю з касметычнай фірмай MODUM. У сумеснай калекцыі з’явіліся белыя футболкі з прынтам у выглядзе старога тэлевізара і фразай «С Рождеством и Новым годом поздравляет фирма…». Гэты радок многія беларусы памятаюць з навагодняй рэкламы MODUM, якая гучала па тэлебачанні ў 1990–2000-х і стала амаль народнай.

Калабарацыя. Фота: @lstr_adziennie, Instagram.com.

«Навагодняя песня з рэкламы фірмы @modum_belarus – гэта сапраўдны культурны код кожнага беларуса! Прачыталі – і ўжо спяваеце, так?» – напісалі ў сумеснай публікацыі два беларускія брэнды.

Купіць футболку ўжо можна на сайце. Кошт – 85 руб.

Ці спадабалася беларусам?

«Вось бы яшчэ пасту LSTR пабачыць», – напісаў Аляксей.

«Ну гэта будзе хіт!» – лічыць карыстальнік з нікам spakusy.

«Лепшыя», – пракаменціравала Вера.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter