На платформе VODBLISK з’явіўся беларускі фільм, які паказалі на сямідзесяці кінафестывалях свету, дзе ён атрымаў трыццаць узнагарод; які вылучаўся на прэмію «Оскар» у 2021 годзе і трапіў у яго лонг-ліст і які пры гэтым доўжыцца не больш за 30 хвілін. Гаворка пра ігравую стужку «Возера радасці» рэжысёра Аляксея Палуяна.
«Возера радасцi» – фiльм пра дзевяцігадовую дзяўчынку па імені Яся, якая перажывае смерць маці, а бацька адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы Яся збягае, каб вярнуцца дадому.
Стужку знялi паводле аднайменнага рамана вядомага беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча. Але апроч рамана за аснову фільма рэжысёр узяў персанальную сямейную гісторыю: бацька рэжысёра таксама, як і гераіня Яся, выхоўваўся ў інтэрнаце, куды ягоны бацька аддаў яго пасля смерці маці.
З Беларуci глядзець «Возера радасці» (як i ўвесь астатнi рэпертуар медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе) можна бясплатна. З замежжа фiльм даступны за 5$.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.