7 лістапада ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца варкшоп, на якім можна будзе навучыцца ствараць і дапаўняць артыкулы ў «Вікіпедыі» пра кнігі, аўтараў, сюжэты і персанажаў.
Мерапрыемства арганізавана ініцыятывай Let’s Wiki, а ў якасці эксперта выступіць бібліятэкар і выдавец Ігар Іваноў. Ён раскажа, як правільна працаваць з «Вікіпедыяй» і як запаўняць не толькі яе, але і іншыя праекты, напрыклад «Вікісховішча» ці «Вікіцытатнік».
Мерапрыемства будзе праходзіць у гібрыдным фармаце, таму да яго можна далучыцца як асабіста, так і анлайн.
Калі: 7 лістапада ў 18:30.
Дзе: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча на Віленскай, 20.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Instagram.com.