Лявон Вольскі. Фота: Facebook.com.

Лявон Вольскі збірае грошы на новы кліп – вы можаце дапамагчы

Лявон Вольскі. Фота: Facebook.com.

Беларускі музыкант Лявон Вольскі і рэжысёрка Дар’я Каляда збіраюць 2500 еўра на здымкі кліпа на песню «Пакідаем на потым». Падтрымаць праект можна за данат, а ўзамен аўтары прапануюць розныя падарункі.

мы здесь

На момант публікацыі ўжо сабралі 680 еўра з неабходных 2500. Да канца збору засталося 15 дзён.

Паводле апісання праекта, кліп раскажа гісторыю чалавека, які аказаўся на мяжы сваіх сіл. Цяжкасці, страхі і боль амаль перамагаюць героя, але ў нейкі момант ён знаходзіць у сабе сілы пражыць гэтыя эмоцыі і выйсці з цяжкага стану больш моцным і свабодным.

Гісторыю хочуць расказаць праз вобразы, флэшбэкі, асацыяцыі, рух і дарогу, якая стане метафарай унутранага шляху героя. У цэнтры відэа будзе акцёр, які павінен перадаць розныя эмацыйныя станы персанажа.

У кліпе таксама з’явяцца музыкі Паша Трыпуць, Алесь Мышкевіч і Павел Мамонаў.

Падтрымаць здымкі можна рознымі сумамі. За 5 еўра прапануюць узнагароду ў выглядзе паштоўкі з выявай Вольскага (аўтарства Дар’і Каляды), аўтографам і персанальным подпісам музыканта. За 15 еўра можна атрымаць матэрыялы са здымак, якія не будуць публікавацца ў іншых сацсетках.

За большы данат аўтары прапануюць падзяку ў цітрах, персанальны відэазварот, а таксама магчымасць размясціць імя фундатара ў асобным блоку цітраў.

Падтрымаць можна тут.

Лявон Вольскі – cтваральнік гуртоў «Мроя», N.R.M., «Крамбамбуля», VOLSKI, сааўтар праекта «Народны альбом».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter