У кінатэатрах пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску

У кінатэатрах пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску
Кінапрастора mooon 20 лютага расказала ў сваім інстаграме, што ў лютым і сакавіку гледачы змогуць пабачыць другую частку «Валадара пярсцёнкаў» у беларускай агучцы. Пакажуць рэжысёрскую версію фільма «Дзве вежы».

«Вядома, мы гаворым пра “Валадар пярсцёнкаў: Дзве вежы”! Давайце паслухаем пра Фрода і кольца? Гэта наша любімая гісторыя!» – сказана ў пасце mooon.

Анонс «Валадара пярсцёнка. Дзве вежы». Фота: @moooncinema, Instagram.com.

Паводле інфармацыі на сайце mooon, сеансы «Валадара пярсцёнка. Дзве вежы» на беларускай мове пройдуць з 26 лютага да 11 сакавіка. Працягласць – амаль чатыры гадзіны.

Пакуль не ўдакладняецца, у якіх менавіта гарадах адбудуцца паказы. У сеткі mooon ёсць кінатэатры ў Мінску і Гродне, аднак у анонсе не пазначана, ці будуць сеансы ў абодвух гарадах.

Нагадаем: з 3 лютага кінапрастора mooon паказвала першую частку трылогіі «Валадар пярсцёнкаў» у беларускім дубляжы толькі ў Мінску. Тады фільм выклікаў вялікую цікавасць: білеты хутка раскуплялі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter