Новости За день
CityDog.io

Крута! Выйшаў першы музычны альбом на беларускім дыялекце

Крута! Выйшаў першы музычны альбом на беларускім дыялекце
Новы альбом Sw@da x Niczos на падляшскай гаворцы – гэта 11 трэкаў пра сучасных герояў, танцавальныя біты і аўтэнтычныя матывы.

Новы альбом Sw@da x Niczos на падляшскай гаворцы – гэта 11 трэкаў пра сучасных герояў, танцавальныя біты і аўтэнтычныя матывы.

Музычны дуэт Niczos x Sw@da прадставіў свой першы поўнафарматны альбом «#Індавудз». У рэлізе 11 трэкаў, якія ўжо палюбіліся беларусам: напрыклад, «Хаджу Я» і «На бяседзе». Але ёсць і музычныя сюрпрызы: «Прадмова», «Люстэрка» і «Одэ дом».

Разам з альбомам дуэт выпусціў бэкстэйдж-ролікі, канцэртныя відэа і нават касеты. Адкрылася і інтэрнэт-крама з мерчам, які хутка стане даступны па-беларуску.

Пакуль прэзентацыйны канцэрт адклалі з-за шчыльнага графіка, Niczos x Sw@da прапануюць слухачам далучыцца да іх музычнай гісторыі праз альбом. Паслухаць яго можна тут.

А што гэта за дуэт?

Фішка дуэта – рэп на падляшскай гаворцы, якая спалучае ў сабе традыцыйныя матывы з напорыстым бітам. Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што Sw@da (сапраўднае імя – Віктар) і Ніка Юрчук працуюць разам ужо некалькі гадоў.

Звычайная гісторыя: яна пяе, ён піша музло. Але гэты дуэт моцна адрозніваецца ад мільярда падобных калабарацый па ўсім свеце: Ніка спявае на падляшскай мове, а Віктар спрабуе ўпакаваць гэту мову ў трэндавыя біты і мелодыку.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Польша
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter