Будзеце 3 і 4 лістапада ў Вільнюсе – вось вам крутое мерапрыемства

Будзеце 3 і 4 лістапада ў Вільнюсе – вось вам крутое мерапрыемства
Evaa project і CreateCulture запрашаюць на цэлы шэраг актыўнасцей 3 і 4 лістапада з удзелам беларускіх мастакоў і перформераў. Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна толькі рэгістрацыя.

Evaa project і CreateCulture запрашаюць на цэлы шэраг актыўнасцей 3 і 4 лістапада з удзелам беларускіх мастакоў і перформераў. Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна толькі рэгістрацыя.

Афіша Mycelium.

Выстава-містэрыя Mycelium ад Evaa project і CreateCulture – гэта серыя незвычайных культурных актыўнасцей з удзелам беларускіх мастакоў і перформераў.

Праграма Mycelium

3 лістапада

  • 18:30, выстава Evaa project.

4 лістапада

  • 13:00–14:30, выстава-містэрыя Mycelium і скетч-сесія «Цікавае на памежжы» з Аленай Гіль.
  • 15:00–15:40, artist talk з Інгай Ліндарэнка пра лес як месца ўласнай і калектыўнай памяці скрозь прызму тэксту Silent Hunting.
  • 16:00–16:30, актыўнасць «Карты ўспамінаў» з Наталляй Грабёнкінай: як убачыць сувязь месца і асабістага міфа?
  • 16:45–18:00, лекцыя філосафа Яўгена Кунцэвіча «Цёмныя экалогіі: нечалавечая гасціннасць».
  • 18:30–19:30, сесія-падарожжа па біяарт-іерогліфах з Мiлай Коткай.
  • 19:30–20:15, магічнае таінства цудоўных ператварэнняў «Грыб, кот і ўсё вакол» ад BAZINATO *па папярэднім запісе, колькасць месцаў абмежавана.
  • 20:30–21:30, канцэрт YELLOW POWER (Ілля Пуцікаў, Іра Забэла) «Возера Птушак ды Сон Белай Чаплі».

Усе мерапрыемствы бясплатныя, патрэбна толькі рэгістрацыя.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Вильнюс
поделиться