Беларуская анлайн-кнігарня ў Варшаве Viedy.eu закрываецца. Часова ці назаўсёды – пакуль невядома. Пра гэта аб’явіла ўладальніца крамы ў Instagram.
Яшчэ сёння, 1 верасня, крама будзе прадстаўлена на фестывалі «Грай», дзе можна будзе паглядзець кніжкі ўжывую і набыць неабходнае. Увесь верасень выданні будуць прадавацца са скідкамі, а потым кнігарня будзе закрыта.
Вось тут можна паглядзець асартымент усіх кніг (дзіцячыя і дарослыя), а тут – кнігі з вітрыны са скідкай (могуць мець дробныя недахопы).
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.