Новости За день
CityDog.io

Каталог унікальнага беларускага роспісу на шкле цяпер можа набыць кожны

Каталог унікальнага беларускага роспісу на шкле цяпер можа набыць кожны
Сёння, 15 кастрычніка, каманда праекта Vidziki.art абвясціла ў сваім інстаграме, што цяпер можна аформіць папярэдні заказ на каталог выставы «Відзікі». Ён сабраў працы беларускіх майстроў роспісу на шкле і стаў працягам вялікай вясновай выставы 2023 года.

У акаўнце Vidziki.art паведамілі, што пачалі збор заявак на каталог выставы «Відзікі». Першы наклад меў метадычныя мэты і быў перададзены ў бібліятэкі і музеі. Цяпер магчымасць атрымаць гэты альбом з’явілася і ў вас.

Каталог выставы «Відзікі». Фота: @vidziki.art, Instagram.com.

Выстава «Відзікі» прайшла ўвесну 2023 года ў галерэі «Цэнтр» і сабрала 158 роспісаў на шкле з музейных і прыватных калекцый з усёй Беларусі.

«Гэты альбом – плён працы выставы роспісаў на шкле, якая адбылася ўвесну 2023 года і сабрала 158 роспісаў на шкле з музейных і прыватных калекцый з усёй Беларусі», – напісала аўтарка Воля.

Паводле яе слоў, праект не з’яўляецца камерцыйным. Новы наклад зробяць толькі пры наяўнасці не менш за 50 папярэдніх заказаў.

Кошт каталога – 90 руб., а збор заявак працягнецца да 30 лістапада 2025 года.

«Пра замову пісаць у асабістыя паведамленні гэтай суполкі (даныя па аплаце дасылаюцца, пасля таго, як набярэцца 50+ замоў). Да прыбудзе ў вашай кніжнай шафе каталог з відзікамі!»

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter