Вось тут беларусаў будуць вучыць ствараць уласныя відэапраекты

Вось тут беларусаў будуць вучыць ствараць уласныя відэапраекты
CreateCultre Group запускае Майстэрню відэапраектаў, дзе можна будзе на практыцы навучыцца ствараць, здымаць і манціраваць відэапраекты.

CreateCultre Group запускае Майстэрню відэапраектаў, дзе можна будзе на практыцы навучыцца ствараць, здымаць і манціраваць відэапраекты.

Што будзе

  • 7 выкладчыкаў і выкладчыц з вопытам стварэння кіна- і відэакантэнту;
  • тэарэтычныя і практычныя заняткі;
  • ментарская падтрымка падчас распрацоўкі і стварэння вашага відэапраекта;
  • два пітчынгі пілотнага праекта;
  • абсталяванне для здымак: святло, камеры і гук;
  • утульная студыя для вашых творчых заняткаў.

Каму падыдзе

Арганізатары шукаюць 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйнага сектара, творчага класа, актывістаў і актывістак, а таксама тых, хто хоча ствараць важны кантэнт ці ўкараніць медыякампанент у дзейнасць сваёй НДА.

Як трапіць

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 15 кастрычніка і падрыхтаваць невялікую прэзентацыю ідэі ды апісаць вашу матывацыю.

Падрабязнасці па спасылцы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться