«Арт Сядзіба» запускае праграму пра беларускую мову #моваздома. Яна прыйдзецца даспадобы тым, хто хоча размаўляць па-беларуску без памылак.
Праграма #моваздома – гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых памылак, каб навучыцца размаўляць правільна. У новым YouTube-праекце тлумачаць правілы простымі словамі, каб іх было лёгка запомніць.
Вядоўца праграмы – Аляксандра Бабкова, аўтаркі тэкстаў – Бася Пучынская і Крысціна Курчанкова.
Першы выпуск прысвечаны словам «сабе» і «сябе». Паглядзіце, каб больш іх не блытаць.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Видео: YouTube.