Беларусы стварылі адукацыйныя відэа пра магчымасці для беларускіх мастакоў за мяжой

Беларусы стварылі адукацыйныя відэа пра магчымасці для беларускіх мастакоў за мяжой
Праект PerspAKTIV разам з калегамі з Германіі і Польшчы падрыхтаваў серыю адукацыйных відэа для беларускіх мастакоў. Іх мэта – дапамагчы аўтарам у прафесійным развіцці і рэалізацыі за мяжой.

Праект PerspAKTIV разам з калегамі з Германіі і Польшчы падрыхтаваў серыю адукацыйных відэа для беларускіх мастакоў. Іх мэта – дапамагчы аўтарам у прафесійным развіцці і рэалізацыі за мяжой.

Праект PerspAKTIV накіраваны на падтрымку і дапамогу ў прафесійным развіцці і працягу дзейнасці для мастакоў і работнікаў культуры з Беларусі.

У першым відэа, якое падрыхтавала каманда праекта, дырэктар і куратар галерэі Arsenal у Познані Марэк Васілеўскі расказвае, як у Польшчы працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях, і тлумачыць пра магчымасці для прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля.

А ў другім дзеліцца ведамі пра тое, як паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі галерэй або музеяў.

Адукацыйныя відэа, а таксама карысныя спасылкі з інфармацыяй пра інстытуцыі культуры і мастацтва Польшчы і іх праграмы можна знайсці тут.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Польша
поделиться