Новости За день
CityDog.io

На сценах будынкаў з’явяцца вершы класікаў. Якія – залежыць ад вас

На сценах будынкаў з’явяцца вершы класікаў. Якія – залежыць ад вас
На сценах Берасця гэтай вясной намалююць 17 вершаў беларускіх паэтаў. Аўтары ініцыятывы збіраюць сродкі і запрашаюць далучацца ўсіх жадаючых. Вы таксама можаце выбраць вершы.

На сценах Берасця гэтай вясной намалююць 17 вершаў беларускіх паэтаў. Аўтары ініцыятывы збіраюць сродкі і запрашаюць далучацца ўсіх жадаючых. Вы таксама можаце выбраць вершы.

Што за праект?

У канцы мінулага года ў Берасці з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш. Акцыя рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Сёлета гарвыканкам даў згоду на працяг праекта: у горадзе можна стварыць яшчэ 17 такіх муралаў. Аўтары праекта просяць дапамогі ў гараджан.

Як дапамагчы праекту?

  • Для неабыякавых: калі вы ведаеце, якіх вершаў не хапае сценам гарадскіх будынкаў, прапаноўвайце свае ідэі праз гэту форму.
  • Для мастакоў і дызайнераў: калі вы хочаце папрацаваць над стварэннем вершаваных арт-аб’ектаў, пішыце на паштовую скрыню dzedzich.video@gmail.com.
  • Для фінансавай падтрымкі: калі вы гатовы дапамагчы рублём, заходзьце на MolaMola.by і ахвяруйце грошы. На стварэнне 17 муралаў неабходна сабраць 3400 рублёў: сродкі пойдуць на фарбу, трафарэты (плотэрную рэзку) і працу мастакоў.

Як толькі актывісты збяруць патрэбную суму, а тэмпература паветра перавысіць 10 градусаў, вершы пачнуць пераносіць на сцены.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter