Беларусаў Варшавы клічуць на беларускамоўную велаэкскурсію

Беларусаў Варшавы клічуць на беларускамоўную велаэкскурсію
У суботу, 6 жніўня, у Варшаве адбудзецца беларускамоўная экскурсія з Раманам Абрамчуком. Можна будзе і на ровары пакатацца, і даведацца шмат цікавага.

У суботу, 6 жніўня, у Варшаве адбудзецца беларускамоўная экскурсія з Раманам Абрамчуком. Можна будзе і на ровары пакатацца, і даведацца шмат цікавага.

Раман Абрамчук – гід-перакладчык, музыка, заснавальнік праекта «Тр-тр-трэвэл». Менавіта ён і правядзе велаэкскурсію па цікавых месцах Варшавы. Шпацыр будзе бясплатным, неабходна будзе толькі ўзяць напракат ровар, калі няма ўласнага.

Калі: 6 жніўня, 10:45.
Дзе: збор каля ўваходу ў тэатр «Лялька» (паўночны бок Палаца культуры і навукі).
Колькі: бясплатна, але неабходна рэгістрацыя.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться