18 і 19 мая на вуліцы Уманскай (ад вуліцы Чыгуначнай да праспекта Дзяржынскага) будуць асфальтаваць дарогу. З-за гэтага транспарт паедзе па змененым маршрутам, паведамляе “Сталічны транспарт и сувязь”.
На выхадных на Уманскай рух усіх відаў транспарту цалкам закрыюць. Таму тралейбусы і аўтобусы будуць працаваць па-іншаму.
Аўтобусы №57 у напрамку вуліцы Сямашкі паедуць па праспекце Дзяржынскага, вуліцах Алібегава, Сямашкі з выкананнем на змененым участку прыпынку “Ст. м. “Міхалова” па праспекце Дзяржынскага.
У адваротным кірунку – прама па праспекце Дзяржынскага (без заезду на вуліцы Чыгуначную і Уманскую).
Тралейбусы №31 з боку вуліцы Гурскага паедуць па праспекце Дзяржынскага да прыпынку “Ст. м. “Міхалова”.
Тралейбусы № 47 з боку ДС “Малінаўка-4” паедуць па праспектах Любімава, Газеты “Праўда”, вуліцы Голубева, праспектах Дзяржынскага, Жукава, Пушкіна.
З боку праспекта Пушкіна – па вуліцы Гурскага, праспектах Дзяржынскага, Любімава і далей па маршруце.
Тралейбусы №63 у напрамку ДС “Дружная” паедуць па вуліцы Гурскага, праспекце Дзяржынскага, вуліцах Шчорса, Чыгуначнай і далей па маршруце.
У напрамку ДС “Паўднёвы Захад” – па вуліцах Чыгуначнай, Алібегава, Рафіева.
Аўтобусы №90, 166 паедуць па вуліцы Гурскага, праспекце Дзяржынскага, вуліцы Чыгуначнай у абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынку “Ст. м. “Міхалова” па праспекце Дзяржынскага.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.