У суботу, 25 лістапада, у Варшаве адбудзецца імпрэза для маладых беларусаў і беларусак, якія мараць пра навучанне і валанцёрства за мяжой. Можна будзе далучыцца анлайн.
Адукацыйныя ініцыятывы EU NEIGHBOURS і Аdu.place збяруць разам прадстаўнікоў і прадстаўніц замежных універсітэтаў, каб адказаць на пытанні, як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам ці валанцёркай.
Што будзе
- Праекты EU4Belarus, EU4Youth і Social Camp раскажуць пра магчымасці для прафесійнага развіцця і нетворкінгу.
- Каледж Еўропы, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт раскажуць, дзе знайсці грошы для навучання ў ЕС і як стаць еўрапейскім студэнтам ці студэнткай.
- Adu.place і Паслы еўрапейскай моладзі падзеляцца, дзе шукаць магчымасці і да каго звярнуцца па параду.
- Еўрапейскі корпус салідарнасці і Erasmus+ раскажуць, як падарожнічаць па Еўропе і займацца валанцёрствам, нават калі ў вас няма грошай.
Калі: 25 лістапада (субота) з 12:00 да 16:00.
Дзе: канферэнц-цэнтр WEST GATE, Варшава, al. Jerozolimskie, 92 (афлайн), будзе магчымасць далучыцца да анлайн-трансляцыі.
Мовы імпрэзы: беларуская і руская.
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы, дэдлайн падачы заяўкі – 23 лістапада ўключна.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.