Крута! На Twitch можа з’явіцца беларуская мова. Вось што для гэтага трэба зрабіць

Карыстальніца пад нікам Belaruskaaaa падзялілася ў TikTok, што на найбуйнейшай платформе для стрымінгу можа з’явіцца беларуская мова. Каб у людзей і праўда была магчымасць стрыміць на роднай мове, трэба толькі падпісаць петыцыю.

Карыстальніца пад нікам Belaruskaaaa падзялілася ў TikTok, што на найбуйнейшай платформе для стрымінгу можа з’явіцца беларуская мова. Каб у людзей і праўда была магчымасць стрыміць на роднай мове, трэба толькі падпісаць петыцыю.

Беларуска ў відэа нагадвае, што Twitch застаецца адной з найбуйнейшых платформ для стрымінгу, але беларускія карыстальнікі «сутыкнуліся з праблемай – у спісе даступных моў адсутнічае беларуская».

Па яе словах, гэта ўскладняе пошук кантэнту на роднай мове і не дае стрымерам магчымасці пазначаць свае трансляцыі як беларускамоўныя.

Беларуска лічыць, што дадаванне беларускай мовы дасць магчымасць папулярызаваць яе, дапаможа гледачам хутчэй знаходзіць беларускамоўны кантэнт і будзе спрыяць развіццю моцнай супольнасці стрымераў. Больш за тое, па словах дзяўчыны, на платформе прадстаўлены значна менш распаўсюджаныя мовы, таму беларуская таксама заслугоўвае свайго месца.

Каб змяніць сітуацыю, была створана петыцыя з патрабаваннем дадаць беларускую мову ў налады трансляцый. Падтрымаць ініцыятыву можна па спасылцы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по этой теме:
Беларуская мова не заўжды была «як чуецца, так і пішацца». Ёй мінімум 800 гадоў
Крута! У французскай пральні знойдзена беларуская мова
Паглядзіце, як прыгожа выглядае слова «мова» на беларускай арабіцы
поделиться