Новости За день
CityDog.io

Вось-вось выйдзе кніга вядомага польскага пісьменніка на беларускай мове

Вось-вось выйдзе кніга вядомага польскага пісьменніка на беларускай мове
31 студзеня ў выдавецтве «Янушкевіч» выйдзе новая кніга – раман знакамітага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль». Расказваем, чаму яе абавязкова трэба прачытаць.

31 студзеня ў выдавецтве «Янушкевіч» выйдзе новая кніга – раман знакамітага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль». Расказваем, чаму яе абавязкова трэба прачытаць.

Твардах – ключавая фігура сучаснай польскай літаратуры. Аўтар раманаў «Морфій» (2012), «Драх» (2014), «Кароль» (2016), «Каралеўства» (2018), «Пакора» (2020), «Холад» (2022). Піша таксама апавяданні, дзённікі і драматычныя творы.

Кожны з яго твораў становіцца медыйнай з’явай, і невыпадкова: сюжэт, стыль, лексіка на такім узроўні, што ловіш самы сапраўдны мастацкі кайф. Твардах не шкадуе вострых слоў для крытыкі мінуўшчыны і сучаснасці. Лёс звычайнага чалавека пры няпростым выбары ідэнтычнасці – нацыянальнай, класавай, культурнай – цэнтральная тэма твораў пісьменніка.

Чытач рамана «Кароль» апынаецца ў Варшаве 1937 года. Час супрацьстаяння, калі Польшча моцна адчувае фашысцкія павевы з Германіі і камуністычныя – з Савецкага Саюза. Горад раздзіраюць розныя палітычныя групоўкі: польскія радыкальныя нацыяналісты і сацыялісты, прадстаўленыя ў асноўным яўрэямі. Моцна адчуваецца канфлікт на нацыянальным грунце – палякі супраць яўрэяў.

На гэтым фоне разыгрываецца драма, ад якой не адарвешся да апошняй старонкі. З аднаго боку, ты чытаеш баявік, сапраўдны экшн, дзе не бракуе страляніны, гвалту і сексу. Але для аўтара ўсё гэта толькі інструменты для пастаноўкі ўніверсальных, векавечных пытанняў, на якія чалавек, які б ён ні быў «маленькі», вымушаны адказваць усё сваё жыццё.

 

Што за выдавецтва «Янушкевіч»?

Выдавецтва «Янушкевіч» было адным з самых паспяховых у краіне і выдавала ў тым ліку перакладзеныя на беларускую мову сусветныя бестселеры. «Гары Потэр» на беларускай мове стаў адным з самых знакавых пректаў выдавецтва.

Але ў 2022 годзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакіраваў банкаўскія рахункі выдавецтва.

Некаторыя кнігі выдавецтва былі прызнаны дзяржавай «экстрэмісцкімі», а кнігарня «Кнігаўка», якую «Янушкевіч» адкрыў у Мінску 16 мая 2022 года, закрылася ў той жа дзень: спачатку туды прыйшлі беларускія прапагандысты, а пасля – сілавікі з ператрусам.

Тут мы пісалі, як дапамагчы выдавецтву.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter