Беларусы распачалі новы відэапраект, які пакажа, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны. Праект вельмі эстэтычны – паглядзіце.
Праект «Традыцыйны строй» – гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Тут раскажуць, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны, і пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны элемент традыцыйнага адзення.
«Нацыянальнае адзенне беларусаў адрознае не толькі ад адзення славянскіх суседзяў, але і ў межах самой Беларусі мае значныя асаблівасці», – пішуць стваральнікі праекта. Першы экскурс – у Берасцейскі край. Вось эстэтыка мясцовага адзення.
Наступныя відэа будуць публікаваць на YouTube-канале «ЭтнаТрадыцыі». Праект будзе рэалізоўвацца на беларускай і англійскай мове, каб з беларускім нацыянальным адзеннем маглі пазнаёміцца і замежнікі.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Видео: YouTube.