Дакументалка беларускай прадзюсеркі ўвайшла ў лік лепшых за 2018 год

Дакументалка беларускай прадзюсеркі ўвайшла ў лік лепшых за 2018 год
Амерыканскі сайт Thrillist, прысвечаны ежы, вандроўкам і забавам, склаў топ дакументальных фільмаў 2018 года. У яго ўвайшлі 30 стужак, адну з якіх прадзюсіравала беларуска Воля Чайкоўская.

Амерыканскі сайт Thrillist, прысвечаны ежы, вандроўкам і забавам, склаў топ дакументальных фільмаў 2018 года. У яго ўвайшлі 30 стужак, адну з якіх прадзюсіравала беларуска Воля Чайкоўская.

Калі памятаеце, Воля Чайкоўская стала арганізатаркай фестывалю кіно Паўночных и Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”. Прэм’ера фільма “Дарога”, у якім дзяўчына стала галоўнай прадзюсеркай, адбылася ў 2016 годзе. Рэжысёрам ленты выступіў Дзмітрый Калашнікаў з Расіі. Усяго ў стварэнні фільма прынялі ўдзел шэсць краін: Беларусь, Расія, ЗША, Сербія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна.

Уся стужка – гэта запісы з камер відэарэгістратараў, якія ўсталяваны амаль на кожным аўтамабілі Расіі. У сваім рэйтынгу Thrillist паставіў яе на 17-ю пазіцыю. Чаму гэту стужку можна лічыць выдатнай, сайт тлумачыць так:

“Дарога” – не проста падборка самых вар’яцкіх аўтамабільных відэаролікаў Расіі. Дзякуючы гэтым запісам гледачы становяцца сведкамі дзіўных сустрэч з мядзведзямі, нявестамі, прастытуткамі і парашутыстамі.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: CityDog.by.

поделиться