Выдавецтва «Янушкевіч» прэзентавала новае, ліцэнзаванае выданне «Дзве вежы» – другой кнігі знакамітай трылогіі «Валадар пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна. Да старту продажу кнігу можна заказаць танней.
Да 7 жніўня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане – 74,90 zł. Колькасць асобнікаў па спецыяльнай цане абмежавана. Высылка поштай пачнецца 9 жніўня.
Старт продажу ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве з удзелам перакладчыка Ігара Кулікова адбудзецца 10 жніўня.
Важна: пад папярэдні заказ будуць афармляцца толькі адразу аплачаныя заказы праз інтэрнэт. Заказы пад самавываз і аплату ў кнігарні будуць анулёўвацца.
Аформіць папярэдні заказ можна на сайце knihauka.com у раздзеле Preorder.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.