Хто вы з герояў Караткевіча? Прайдзіце тэст, каб даведацца

Хто вы з герояў Караткевіча? Прайдзіце тэст, каб даведацца
На гэтым тыдні беларусы святкуюць дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча. У гонар юбілея пісьменніка асветніцкі праект wir.by зрабіў тэст «Хто вы з герояў Караткевіча?».

На гэтым тыдні беларусы святкуюць дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча. У гонар юбілея пісьменніка асветніцкі праект wir.by зрабіў тэст «Хто вы з герояў Караткевіча?».

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў Воршы 26 лістапада. У якасці адмысловага віншавання праект wir.by зрабіў тэст, які пакажа, хто вы з герояў яго твораў. Сярод варыянтаў – Алесь Загорскі, Майка Раўбіч, Гервасій Выліваха, Стары Вежа, Надзея Яноўская, Кастусь Каліноўскі.

«Пытанні нагадаюць цікаўным звесткі біяграфіі Уладзіміра Караткевіча, а вынікі тэсту, спадзяёмся, нададуць жадання перачытаць яго творы», – пішуць стваральнікі тэсту.

У тэсце ёсць не толькі біяграфія пісьменніка: некаторыя пытанні наўпрост звяртаюцца да падзей з кніг Караткевіча. Напрыклад, тут. Пазналі творы, эпізоды з якіх згадваюцца ў варыянтах адказу?

Некаторыя пытанні дужа актуальныя і нават прапануюць варыянт адказу «Ганяю ва ўсю мошч».

А вось і мі-мі-мі: паглядзіце, якія тут цудоўныя фотаздымкі пісьменніка з жывёламі.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: wir.by.

поделиться