Новости За день
CityDog.io

У Вільнюсе набіраюць дзяцей у беларускую тэатральна-фальклорную студыю

У Вільнюсе набіраюць дзяцей у беларускую тэатральна-фальклорную студыю
З верасня ў Вільнюсе пачынае працу беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей «Ў нескладанае». Удзел будзе бясплатным.

З верасня ў Вільнюсе пачынае працу беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей «Ў нескладанае». Удзел будзе бясплатным.

Чаму будуць вучыць?

Заняткі будуць складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка, сцэнічная мова) і фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў).

Дзяцей якога ўзросту будуць прымаць на заняткі?

Зараз адкрыты набор у дзве дзіцячыя групы:

  • малодшая група – узростам ад 5 да 9 гадоў;
  • cтарэйшая група – узростам ад 10 да 14 гадоў.

А хто будзе выкладаць?

Выкладчыкамі стануць акцёр тэатра і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і дудар ды навуковец Вячка Красулін.

Час і месца арганізацыйнай сустрэчы будуць абвешчаны неўзабаве. Удзел бясплатны.

Калі вам цікава ці вы маеце пытанні, пішыце ў тэлеграм.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter