З верасня ў Вільнюсе пачынае працу беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей «Ў нескладанае». Удзел будзе бясплатным.
Чаму будуць вучыць?
Заняткі будуць складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка, сцэнічная мова) і фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў).
Дзяцей якога ўзросту будуць прымаць на заняткі?
Зараз адкрыты набор у дзве дзіцячыя групы:
- малодшая група – узростам ад 5 да 9 гадоў;
- cтарэйшая група – узростам ад 10 да 14 гадоў.
А хто будзе выкладаць?
Выкладчыкамі стануць акцёр тэатра і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і дудар ды навуковец Вячка Красулін.
Час і месца арганізацыйнай сустрэчы будуць абвешчаны неўзабаве. Удзел бясплатны.
Калі вам цікава ці вы маеце пытанні, пішыце ў тэлеграм.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.