Новости За день
CityDog.io
4

У Мінску звольнілі таксістку, якая “беларускую мову на дух не пераносіць”

У Мінску звольнілі таксістку, якая “беларускую мову на дух не пераносіць”
Мінскі астраном і фатограф Віктар Малышчыц у сваім фэйсбуку расказаў пра непрыемны выпадак, звязаны з вадзіцелькай таксі “Сталіца 135”.

Мінскі астраном і фатограф Віктар Малышчыц у сваім фэйсбуку расказаў пра непрыемны выпадак, звязаны з вадзіцелькай таксі “Сталіца 135”.

Таксі выклікала яго жонка. Прыехала жанчына на вялікім белым “Фордзе”. Толькі жонка паспела сесці і стала тлумачыць, куды ехаць, як кіроўца адразу перапыніла: “А что, у вас никто по-русски не разговаривает?” І на абсалютна спакойны адказ, што сапраўды ўсе шэсць чалавек размаўляюць па-беларуску, адказала: “Я белорусского языка на дух не переношу”.

Пасля гэтага жанчына ўсю дарогу прыдзіралася і хаміла пасажырам. Нават дакалупалася да бабулі, якая ніяк не магла зашпіліць рамень бяспекі. 

– Паводзіны вашай мадам былі прыблізна такімі ж, як у гіпатэтычнага таксіста з Масквы, які абзывае ўсіх пасажыраў ватнікамі і прынцыпова размаўляе з імі па-англійску, адкрыта ненавідзячы рускую мову. Прычым ведаеце – такіх людзей змяніць ужо немагчыма, адзіны варыянт – даць ім працу, не звязаную са стасункамі з людзьмі, – напісаў у паведамленні Віктар Малышчыц.

Пазней ён расказаў, што служба таксі “Сталіца 135” звязалася з ім “усімі магчымымі спосабамі, аператыўна праверылі інфармацыю, папрасілі прабачэння”. Каб выключыць падобныя выпадкі з гэтай супрацоўніцай, звольнілі яе.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter