Беларусаў у Тбілісі клічуць на вясенні кірмаш і своп-вечарыну

Беларусаў у Тбілісі клічуць на вясенні кірмаш і своп-вечарыну
6 мая ў прасторы «Кропка» ў Тбілісі пройдзе душэўны кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц. Гасцей чакае сяброўская атмасфера, музыка, ахаладжальныя напоі і шмат цікавага.

6 мая ў прасторы «Кропка» ў Тбілісі пройдзе душэўны кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц. Гасцей чакае сяброўская атмасфера, музыка, ахаладжальныя напоі і шмат цікавага.

На кірмашы абяцаюць упрыгажэнні, вязаныя сумкі, унікальныя вырабы з дрэва і смалы, экакасметыку ручной працы, вязаныя цацкі і бірулькі, беларускія кніжкі, хатнія напоі і прысмакі.

Акрамя таго, гасцям прапануюць пераглядзець сваю шафу і паўдзельнічаць у своп-вечарыне «‎Скрыня рэчаў». Гэта магчымасць абмяняцца ўжо непатрэбнымі вам рэчамі і знайсці нешта новае і цікавае!

З 12:00 да 19:00 можна прыносіць: адзенне, абутак, кнігі, цацкі, посуд, упрыгажэнні, аксесуары, побытавыя рэчы – у добрым стане, чыстае, не рванае.

Калі: субота, 6 мая, 12:00–19:00.

Дзе: прастора «‎Кропка», Амаглеба 1, Тбілісі.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться