Ініцыятыва па падтрымцы і развіцці культурнага і крэатыўнага сектара Беларусі CreateCulture Group запрашае беларускіх актывістаў (актывістак) і прадстаўнікоў (прадстаўніц) творчага класа прыняць удзел у майстэрні суполак «СУП», якая адбудзецца ў Вільнюсе ў 2 этапы: 17–19 лютага і 17–19 сакавіка.
Для каго падыходзіць прагарама: «СУП» падыходзіць як тым, хто ўжо стварыў суполку і хоча яе развіваць, так і тым, хто марыць аб стварэнні сваёй групы аднадумцаў і хоча набыць сістэматызаваныя веды, экспертнасць і матывацыю.
Хто можа прыняць удзел: удзельнікі (удзельніцы) з Беларусі (прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне); удзельнікі (удзельніцы) з Вільнюса ці іншых гарадоў і краін (пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне не прадугледжана).
Змест праграммы:
- Асновы пабудовы супольнасці.
- Навыкі кіравання і матывацыі членаў каманды.
- Веды, як працаваць з вялікімі і малымі групамі, падтрымліваць станоўчую дынаміку ў суполках.
Таксама ў рамках майстэрні будзе створаны праект ці івент у межах суполкі.
Калі: 17–19 лютага і 17–19 сакавіка.
Дэдлайн прыёму заявак: 31 студзеня ўключна, колькасць месцаў у праграме абмежавана.
Падрабязнасці: вось тут сайт з падрабязнасцямі, а гэта форма прыёму заявак.