Новости За день
CityDog.io

Беларуска паказала, якім бы мог быць сучасны беларускі мерч: ад анімэ-постараў да LEGO

Беларуска паказала, якім бы мог быць сучасны беларускі мерч: ад анімэ-постараў да LEGO
Карыстальніца з нікам heta.pryhozha апублікавала ў Instagram серыю ілюстрацый, у якіх паказала, як мог бы выглядаць беларускі мерч, калі б крыніцай для натхнення былі гісторыя і культура краіны.

Карыстальніца з нікам heta.pryhozha апублікавала ў Instagram серыю ілюстрацый, у якіх паказала, як мог бы выглядаць беларускі мерч, калі б крыніцай для натхнення былі гісторыя і культура краіны.

У падборку ўвайшлі розныя фарматы: ад упрыгажэнняў і колцаў да постараў і бірулек. Напрыклад, дызайнерка прапанавала зрабіць такія сувеніры:

  • Падвес на сумку з вобразам Барбары Радзівіл.
  • Неонавы кулон у форме крыжа Ефрасінні Полацкай.
  • Бірулькі LEGO з касцёлам у Сар’і, мінскай ратушай і вядомымі асобамі – Вітаўтам, Гедымінам, Драздовічам і Малевічам.
  • Анімэ-постары з беларускімі князёўнамі – Барбарай Радзівіл, Ганнай Ягелонкай і Соф’яй Гальшанскай.
  • Пярсцёнак ў выглядзе вежы Мірскага замка.
  • Поп-сокеты ў форме беларускіх замкаў.
  • LEGO-карціны, якія паўтараюць арнаменты дываноў Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.

Сучасны беларускі мерч. Фота: @heta.pryhozha, Instagram.com.

У каментарыях пад публікацыяй шмат хто напісалі, што гэта класны мерч, які яны б з радасцю купілі.

«Гэта геніяльна!!!» – лічыць Ліза.

«Трэба яшчэ лега-канструктар і сабраць Лідскі замак», – прапанавала Вераніка.

«Гэта неверагодна. Вельмі хачу такое», – напісаў карыстальнік з нікам pus_.sycat.

«Гэта рэальна крутыя ідэі», – лічыць карыстальніца з нікам fat_slavic_chick.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter