Здымаеце свой блог ці відэпраект? Тут прапануюць бясплатныя гадзіны ў студыі

Здымаеце свой блог ці відэпраект? Тут прапануюць бясплатныя гадзіны ў студыі
Каманда CreateCulture Studio у Вільнюсе прапануе бясплатныя гадзіны ў прафесійнай студыі для беларускіх актывістаў і актывістак.

Каманда CreateCulture Studio у Вільнюсе прапануе бясплатныя гадзіны ў прафесійнай студыі для беларускіх актывістаў і актывістак.

Студыя з’яўляецца часткай CreateCulture Group, якая развівае культуру і грамадзянскую супольнасць Беларусі, таму студыя таксама прапануе бясплатныя гадзіны арэнды для актывістаў і актывістак, якія займаюцца стварэннем відэакантэнту.

Напрыклад, у студыі з базавым асвятленнем можна зняць інтэрв’ю, выпуск для YouTube ці фотасесію. Памяшканне знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Вільнюса па адрасе Karmelitų g., 5 і абсталявана ўсім неабходным: прафесійным святлом, фонамі і высакакласнай тэхнікай.

Важна: бясплатныя гадзіны прадстаўляюцца на конкурснай аснове, і колькасць іх абмежавана. Для таго каб скарыстацца імі, неабходна запоўніць форму.

Заяўкі будуць прымацца цягам лістапада і снежня, а скарыстацца студыяй можна будзе ў лістападзе, снежні і студзені.

Прыярытэт падтрымкі аддаецца праектам, якія ўносяць уклад у развіццё грамадзянскага сектара, або садзейнічаюць развіццю культурнай і творчай сферы Беларусі, або развіваюць беларускія супольнасці за мяжой.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Вильнюс
поделиться