Free Belarus Center запускае выязную стыпендыяльную праграму для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, па сацыяльных і культурных напрамках.
Адабраныя стыпендыяты (стыпендыяткі) змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі ў Варшаве цягам 3 месяцаў (з 1 красавіка па 1 ліпеня).
У абодвух варыянтах стыпендыі пражыванне і транспарт пакрываюць арганізатары.
Праект павінен быць рэалізаваны ў межах аднаго з напрамкаў:
- інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;
- праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі;
- сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю;
- культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю.
Праграма таксама прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку. Стыпендыяты (стыпендыяткі) пройдуць праграму трэнінгаў, накіраваную на развіццё рэлевантных навыкаў.
Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму трэба дадаць матывацыйны ліст. Ён павінен быць не меншым за 250 слоў.
Падчас праходжання праграмы ўдзельнікі (удзельніцы) будуць знаходзіцца ў Польшчы.
Дэдлайн: 12 сакавіка (уключна).
Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна па гэтай спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.