Здаецца, у Spotify могуць дадаць беларускую мову! І вы можаце на гэта паўплываць

Здаецца, у Spotify могуць дадаць беларускую мову! І вы можаце на гэта паўплываць
Беларускія карыстальнікі Spotify просяць дадаць у музычны сэрвіс беларускую мову. На сайце Spotify Community нават стварылі адпаведную галіну, ідэя ўжо атрымала статус «Добрая прапанова». Вы таксама можаце падтрымаць ініцыятыву і зрабіць так, каб гэта рашэнне было прынята хутчэй.

Для таго каб каманда Spotify пачала разгляд пытання, прапанова павінна набраць мінімум 180 галасоў – тады ёй прысвойваецца статус «Жывая ідэя» і яна накіроўваецца на разгляд камандзе сэрвісу.

Зараз пад галіной ужо 1482 падабайкі, але чым больш – тым лепш. І, калі ў вас ёсць акаўнт у Spotify, вы можаце дапамагчы перайсці да наступнага кроку хутчэй. Вось што трэба зрабіць:

  • Перайсці па спасылцы.
  • Зайсці у свой профіль і абавязкова дадаць імя карыстальніка.
  • Прагартаць уніз старонкі і націснусь падабайку, каб падтрымаць ідэю.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Минск
поделиться