На новым сайце Spevy.org можна знайсці разнастайную карысную інфармацыю, тэксты, відэа і аўдыя беларускіх песень усіх часоў, а таксама ноты і фанаграмы музычных твораў для самастойнага музіцыравання.
Сайт распрацаваны грамадскай ініцыятывай «Спеўны сход», якая з 2014 года яднае сотні людзей, якія цікавяцца беларускай музычнай культурай. Ад пачатку заснавання «Спеўныя сходы» праводзіліся не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі. Цяпер яны ладзяцца і сярод беларусаў у іншых краінах свету.

На сайце можна знайсці разнастайную карысную інфармацыю, тэксты, відэа і аўдыя беларускіх песень усіх часоў, а таксама бясплатна спампаваць у PDF-фармаце спеўнікі, з дапамогай якіх можна самастойна арганізаваць музычныя святы і калектыўныя спевы.
Прычым выбраныя песні адаптаваны па мелодыі і танальнасці – іх можа выканаць кожны, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Spevy.org.