Гэта прэм’ера «Хадзіў-пахадзіў» ад беларускага жаночага дуэта, які адаптаваў традыцыйныя словы і мелодыю ў сваёй асабістай аранжыроўцы.
Гурт RALLA (ад «ралля» – узаранае поле) – гэта дуэт таленавітых беларусак Дар’і Зуевай i Алены Кандыба. Дзяўчыны спалучаюць традыцыйны спеў i iндывiдуальную iнтэрпрэтацыю беларускiх мелодый y суправаджэннi скрыпкi i басэтлi.
«Мы спрабуем рабiць гэта з вялiкай павагай да аўтэнтычнага выгляду традыцыйных песень, захоўваем дыялектнае гучанне слоў i арыгiнальную мелодыю з максiмальнай колькасцю дэталей», – зазначаюць дзяўчаты.
«Хадзіў-пахадзіў» – гэта адаптаваная традыцыйная купальская балада, якая запісана Рыгорам Шырмай у 1929 годзе ў Вільні ад Язэпа Драздовіча, знайсці яе можна ў серыі «Беларуская народная творчасць. Балады. Том II».
Дадавайце сабе ў плэй-ліст і падпісвайцеся на гурт у сацсетках.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.