У Варшаве выпусцілі аўтарскі спеўнік «Мілыя мясціны» для беларусаў усяго свету. Маленькіх беларусаў і іх бацькоў запрашаюць на тэатральную прэзентацыю. Калі будзеце 27 кастрычніка ў Варшаве – прыходзьце.
На прэзентацыі юныя артысты студыі «Купалінка» пакажуць музычны спектакль, у аснове якога – песні са зборніка Ларысы Сімаковіч і Барыса Жанчака, аб’яднаныя ідэяй каляндарнага цыкла, які адлюстроўвае, як дзеці і падлеткі адзначаюць святы цягам усяго года.
Можна будзе разам паспяваць песні, а таксама атрымаць спеўнік у падарунак.
Калі: 27 кастрычніка, нядзеля, 12:00.
Дзе: Варшава, «Беларускі дом» (Kryniczna, 6).
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.