Супольнасць аматараў беларускай традыйцыйнай культуры TRADYCYJA прапануе ў падарунак новы спеўнік «Бяседныя песні».
«Бяседныя песні» – частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі на застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.
Новы спеўнік мае 80 старонак з нотамі, тэкстамі кірыліцай і лацінкай, інфармацыю пра песні, а таксама аўдыядадатак.
Каго зацікавіць
Аматараў беларускай традыйцыйнай культурай і тых, хто любіць спяваць ці мае свой фальклорны калектыў.
Таксама спеўнікі прапануюць даслаць у бібліятэкі, музеі ды архівы. Усё гэта бясплатна, трэба будзе толькі аплаціць дастаўку.
Як атрымаць?
Жадаючым трэба звярнуцца на tradycyja.by@gmail.com ці ў асабістыя паведамленні ў Instagram.
А вось тут можна падтрымаць выданне «Дзіцячага спеўніка» фалькларыста і педагога Антона Грыневіча. У зборнік увайшлі дзіцячыя песні, лірыка, народныя матывы, запісаныя ў розных рэгіёнах Беларусі ў 1905–1924 гады. Там можна знайсці ноты і тэксты песень, тлумачэнні і таксама аўдыядадатак.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.