Новости За день
CityDog.io

Вы ўжо атрымалі SMS ад Белстата? Праверце тэлефон

Вы ўжо атрымалі SMS ад Белстата? Праверце тэлефон
Белстат зрабіў рассылку, каб нагадаць беларусам пра перапіс насельніцтва. Калі памятаеце, CityDog.by пісаў адпаведны матэрыял.

Белстат зрабіў рассылку, каб нагадаць беларусам пра перапіс насельніцтва. Калі памятаеце, CityDog.by пісаў адпаведны матэрыял.

Што ў SMS?

Камітэт паведамляе, што ўзяць удзел у перапісе можна з 4 па 30 кастрычніка.

Я не атрымаў паведамленне. Перапіс мяне не датычыцца?

Да ўдзелу ў перапісе запрашаюць усіх. На сайце Белстата адзначана, што рэспандэнтамі лічаць як грамадзян Беларусі, так і замежных грамадзян, якія жывуць у нашай краіне. Калі на момант апытання вы з’едзеце за мяжу, гэта не праблема: сёлета перапіс ладзіцца ў электронным выглядзе.

Спосабаў прайсці апытанне – тры

З 4 па 18 кастрычніка прапануюць запісацца самастойна праз інтэрнэт. Беларусаў, якія не маюць такой магчымасці, чакаюць на стацыянарных участках на працягу ўсяго тэрміну апытання. Урэшце, тых, хто не здолеў скарыстацца папярэднімі спосабамі, перапісчыкі наведаюць асабіста па месцы жыхарства з 21 па 30 кастрычніка.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: CityDog.by.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter