Выдавецтва «Тэхналогія» прэзентавала новае грандыёзнае выданне, якое можа стаць не толькі шыкоўным падарункам, але і дасканалай крыніцай ведаў для тых, хто цікавіцца гісторыяй і літаратурай Беларусі.
Гаворка ідзе пра слоўнік Янкі Саламевіча, які змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячаў ад XVI да канца XX стагоддзя.
Як піша каманда выдавецтва, слоўнік ахоплівае ўсе публікацыі на беларускай мове, у тым ліку выданні нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі.
Выданне дакладна будзе карысным і важным літаратуразнаўцам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам, настаўнікам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца багатай паэтычнай спадчынай беларусаў.
Замовіць можна на сайце «Тэхналогіі», кошт – 55 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.